Спявачку Ядвігу Паплаўскую на пешаходным пераходзе збіла машына

16/01/2018 - 13:14

Народная артыстка Ядвіга Паплаўская трапіла пад машыну, калі пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося 15 студзеня каля 22-й гадзіны на вуліцы Філімонава. 

Па дарозе ў гэты момант ехалі тры аўтамабілі. Кіроўцы двух з іх прапусцілі Паплаўскую, а трэцяя машына не спынілася і збіла, распавяла Еўрарадыё дачка спявачкі Анастасія Ціхановіч.

Анастасія Ціхановіч: “Каля дома яна дарогу пераходзіла. Там пешаходны пераход, але кіроўцы часцяком не вельмі ўважліва там праязджаюць — даўно трэба было б паставіць там святлафор ці неяк інакш адрэгуляваць гэты пешаходны пераход. Ад удару машыны ў маці пераламалася нага, і зараз яна ў шпіталі”.

Па словах Анастасіі, сама яна зараз знаходзіцца на гастролях па-за межамі Беларусі і пра няшчасны выпадак з маці даведалася ад яе па тэлефоне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі