14 снежня ў аўстрыйскім Хахфільцыне на другім этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў.
Перамогу святкаваў нарвежац Ёханэс Бё: хаця ён і зрабіў адзін промах, але выйграў гонку. Восем секундаў яму саступіў француз Мартэн Фуркад. На трэцім месцы апынуўся немец Бенедыкт Доль.
Найлепшы з беларусаў Раман Ялётнаў заняў 45-е месца, Уладзімір Чапелін паказаў 73-і вынік, Антон Смольскі — 91-ы, Сяргей Бачарнікаў — 93-і.
У суботу па выніках спрынту пройдзе гонка пераследу. Ад нашай краіны ў ёй выступіць Раман Ялётнаў.