Справу журналіста, футбаліста і палітвязня Івуліна перадалі ў пракуратуру

01/12/2021 - 11:27

Справу журналіста, футбаліста і палітвязня Аляксандра Івуліна перадалі ў пракуратуру, паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Гэта можа сведчыць пра тое, што неўзабаве пачнецца суд.

Івулін знаходзіцца за кратамі з пачатку чэрвеня 2021 года. Спачатку ён адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту (пакаралі за нібыта бел-чырвона-белы сцяг на акне). Але на волю не выпусцілі — узялі пад варту на два месяцы (пасля тэрмін працягвалі), перавялі ў СІЗА № 1 у Мінску. У ліпені Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачванне па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Івуліна палітвязнем.

Івулін быў футбалістам "Крумкачоў", якія выступалі ў першай лізе чэмпіянату Беларусі (а цяпер у стыкавых матчах пазмагаюцца за выхад у эліту). Незадоўга да свайго арышту ён забіў першы гол у складзе каманды (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі