Сёння ў Мінску пройдзе суд па справе крычаўскага міліцыянта-"бунтаўніка"

27/06/2017 - 06:24

У аўторак, 27 чэрвеня, у 14.10 суд Цэнтральнага раёна Мінска пачне разгляд пазоўнай заявы былога начальніка ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўніка Ігара Вусіка. Экс-міліцыянт хоча, каб адмянілі накладзенае на яго дысцыплінарнае спагнанне і аднавілі яго на працы ў органах МУС, піша сайт 6tv.by.

Адпаведная позва за подпісам суддзі Аляксандра Длужнеўскага прыйшла на хатні адрас Вусіка. Ліст атрымалі яго сваякі. Сам экс-міліцыянт цяпер знаходзіцца на заробках у Расіі, аднак ужо сёння ён мусіць вярнуцца ў Крычаў. Вусік хоча асабіста прысутнічаць на судзе.

Як паведамлялася раней, падпалкоўніка Вусіка звольнілі з міліцыі пасля таго, як група міліцыянтаў напісала ліст на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пра грубыя парушэнні ў Крычаўскім РАУС. Яны скардзіліся, у прыватнасці, на "план па затрыманнях" і тое, што начальства адбірае ў іх прэміяльныя грошы. Акрамя Вусіка з органаў МУС пад рознымі нагодамі былі звольненыя маёр міліцыі Юрый Дзюбанаў і лейтэнант Андрэй Шашкоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі