Спікер Дзярждумы заўважыў скарачэнне тавараабароту паміж Расіяй і Беларуссю

18/02/2016 - 13:27

Тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй ў 2015 годзе скараціўся. Спікер Дзярждумы, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Нарышкін назваў гэтую з'яву выклікам.

"Шчыльныя інтэграцыйныя сувязі Беларусі і Расіі дапамагаюць ўпэўнена прайсці праз цяперашнія эканамічныя цяжкасці. Усё ж у 2015 годзе беларуска-расійскі тавараабарот знізіўся, і гэта выклік, у тым ліку для саюзных парламентарыяў", — перадае ТАСС словы расійскага палітыка на адкрыцці 49-й сесіі парламента Саюзнай дзяржавы .

Нарышкін паведаміў, што ў бюджэце Саюзнай дзяржавы кожны год застаюцца нявыкарыстаныя фінансы. Так, у 2014 годзе рэшта склала 1,8 млрд расійскіх рублёў. Палітык лічыць неабходным задумацца пра эфектыўнасць планавання і выкарыстання бюджэту.

Ён заклікаў парламентароў Саюза Беларусі і Расіі надаць асаблівую ўвагу пытанням эканомікі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі