Спецслужбы vs дыяспары: чаму рэжымы так баяцца структур эміграцыі — эфір

24/04/2026 - 00:37

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Беларусы любяць прыгадваць, як у іх у часы БНР было ажно 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, польская, руская ды ідыш. І што цяпер у нас дзве дзяржаўныя мовы. Каб напружання ў грамадстве не было. (Ці вы хочаце, як ва Украіне?! (с)) Але калі пачаць разбірацца ў гісторыі “моўнага пытання”, то можна даведацца, і як беларусаў “апалячвалі” ў Рэчы Паспалітай, і як іх русіфікавалі ў Расійскай імперыі. Зараз Беларусь нібыта незалежная, але роўнасці паміж дзвюма дзяржаўнымі мовамі па-ранейшаму няма. Здавалася б, за мяжой нарэшце кансенсус быў дасягнуты, але хапіла аднаго трыгера, каб беларусы дыяспары ізноў пачалі спрачаюцца па “моўным пытанні”.

Ці былі часы, калі ў беларусаў было ўсё ў парадку з мовай, і чаму гэтае пытанне такое важнае? Ці атрымалася ў беларускай эміграцыі захаваць сваю ідэнтычнасць, і ці можна гэта зрабіць ва ўмовах эміграцыі? Чаму спецслужбы Лукашэнкі так упарта ваююць супраць КР, і ці былі ў гісторыі прэцэдэнты, каб створаныя ў эміграцыі інстытуцыі пераехалі на радзіму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі