11 лістапада SpaceX запусціла чарговыя спадарожнікі для таннага і хуткаснага інтэрнэта. У гэтай партыі іх 60, столькі ж спадарожнікаў запусцілі ў траўні сёлета. Starlink — гэта сетка спадарожнікаў наступнага пакалення. Праект Ілана Маска мусіць забяспечыць доступ да інтэрнэту ўсіх жыхароў планеты. Агулам у космас збіраюцца адправіць каля 12 тысяч спадарожнікаў.
Партыю спадарожнікаў у космас SpaceX адправіла на ракеце Falcon 9.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.