Вясна на Палессі / Еўрарадыё
У панядзелак 16 сакавіка ў Беларусі будзе сонечна. Вецер — паўднёвы і паўднёва-ўсходні — 4-9 метраў за секунду. Магчымы кароткачасовыя веснавыя дажджы.
Уначы па поўначы краіны слупок тэрмометра можа апускацца да 0 -2, днём па захадзе і паўднёвым захадзе тэмпература прагрэецца да 15 цяпла.
Цягам тыдня высокія для сакавіка тэмпературы крыху ўпадуць, але ўсё адно камфортнае надвор'е захаваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут