Аўтамабільная аварыя
Каля 08:20 раніцы на 43-м кіламетры кальцавай аўтадарогі М-15 вакол Магілёва адбылося сур’ёзнае ДТЗ, паведамілі ў ДАІ.
43-гадовы жыхар Горак, які кіраваў аўтамабілем Renault, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем BMW. У выніку аварыі кіроўца Renault загінуў, а 22-гадовы кіроўца BMW дастаўлены ў бальніцу.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут