Смяротнае ДТЗ у Мінску — загінуў байкер

16/06/2021 - 06:54
Загінуламу мужчыну было 33 гады / скрыншот відэа

Малады мужчына загінуў у ДТЗ на Лагойскім тракце ў Мінску мінулым вечарам, распавялі ва УДАІ ГУУС. Яму было 33 гады. Мужчына рухаўся на матацыкле з цэнтра ў бок МКАД.

У гэты час у процілеглым кірунку (ад МКАД у бок вуліцы Каліноўскага) ехаў мікрааўтобус Форд. Кіроўца аўтамабіля пачаў паварочваць налева, не саступіўшы дарогу матацыклу. Адбылося сутыкненне.

"У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння", — распавёў інспектар ДПС аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска Кірыл Крысанок.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі