СМІ: У Акадэміі МУС паранены першакурснік

30/11/2016 - 17:10

Пра скандальны выпадак у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе "Беларускі партызан". Па звестках выдання, днямі там на занятках па агнявой падрыхтоўцы курсант-першакурснік атрымаў цяжкое раненне.

Паводле чутак, хлопец спярша навёў пісталет на мішэнь, а потым павярнуў яго на 180 градусаў і стрэліў сабе ў грудзі.

На шчасце, сам юнак застаўся жывы і куля не закранула жыццёва важныя органы.

Па гарачых слядах разглядаюцца такія версіі, як суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі