СМІ: Кітайскія смартфоны, якія працуюць у ЗША, адпраўляюць дадзеныя ў КНР

16/11/2016 - 04:29

Частка кітайскіх смартфонаў, якія працуюць у ЗША, адпраўляюць усе тэкставыя паведамленні на серверы ў Кітай. І робяць гэта кожныя 72 гадзіны. Пра гэта піша газета The New York Times.

Выданне адзначае, што адпаведнае праграмнае забеспячэнне ў смартфонах на Android выявілі амерыканскія спецыялісты ў галіне бяспекі. Яно дазваляе адсочваць тэлефанаванні, паведамленні карыстальніка, яго перамяшчэнні. Дакладна не вядома, як выкарыстоўваюцца гэтыя дадзеныя. Але зусім магчыма, што справа не ў рэкламных мэтах, а ў зборы інфармацыі кітайскай разведкай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі