СМІ: КДБ затрымаў супрацоўнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні за хабар

05/05/2016 - 15:04

З'явіліся звесткі, што супрацоўнікі КДБ затрымалі як мінімум пяцярых работнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні. Паводле інфармацыі onliner.by, прычынай стаў хабар ў 1000 умоўных адзінак. Нібыта, за хабар затрымалі аднаго мытніка, за што яшчэ чатырох чалавек — невядома.

Афіцыйна факт затрымання ў Камітэце дзяржбяспекі журналістам не пацвердзілі. Начальнік прэс-служба Дзмітрый Пабяржын сказаў, што ў яго такой інфармацыі няма.

Дарэчы, летась КДБ затрымаў па абвінавачанні ў хабарніцтве 19 супрацоўнікаў Ашмянскай мытні. Справа дагэтуль не даведзеная да суда. Па звестках спецслужбы, мытнікі ў пункце пропуску "Каменны Лог" бралі хабару ад 250 да 3000 долараў. У дамах мытнікаў тады канфіскавалі больш 2,2 млн долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі