"Слуцк" абыграў "Энергетык-БДУ"

03/10/2021 - 14:22

3 кастрычніка "Слуцк" абыграў "Энергетык-БДУ" — 2:0. Гэта быў апошні матч 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Галы забілі Аляксей Бутарэвіч (42-я хвіліна) і Дзмітрый Сасін (86-я).

У першынстве ўпэўнена лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 59 ачкоў (два матчы ў запасе), у БАТЭ — 55, у "Руха" і мінскага "Дынама" па 51 ачку, у "Гомеля" — 48 ачкоў (гульня ў запасе).

Матчы 26-га тура прызначаны на 15 кастрычніка. Сярод іх адзначым гульню прэтэндэнтаў на медалі "Руха" і мінскага "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі