“Славія” выйграла ў гасцях у “Нафтана” (відэа)

26/06/2017 - 18:29

У панядзелак, 26 чэрвеня, прайшоў адзін матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Славія” ў Наваполацку выйграла ў “Нафтана” — 2:0.

Нагадаем іншыя вынікі матчаў тура, якія адбыліся ў суботу і нядзелю: “Нёман” — БАТЭ — 0:1, “Крумкачы” — “Дынама” (Мінск) — 0:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Шахцёр” — 1:2, “Віцебск” — “Слуцк” — 0:1, “Гомель” — “Мінск” — 2:1, “Гарадзея” — “Дынама” (Брэст) — 1:1. Паядынак “Дняпра” і “Іслачы” перанесены на 2 верасня. У чэмпіянаце лідыруе “Шахцёр” — 35 ачкоў, мінскае “Дынама” набрала 31 ачко, БАТЭ — 30, “Слуцк” — 25.

Матчы 15-га тура пройдуць 30 чэрвеня — 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі