СК адмовіўся разблакаваць 500 тысяч долараў на рахунку платформы "Имена"

11/08/2021 - 11:15

Следчы камітэт адхіліў хадайніцтва платформы "Имена" на разблакаванне рахункаў. 

"Следчы камітэт адхіліў наша хадайніцтва, у якім мы прасілі разблакаваць арыштаваныя рахункі для пераводу сабраных ахвяраванняў нашым праектам. А таксама для выплаты заробкаў нашым супрацоўнікам і разлікаў па паслугах. Такім чынам, на нашых рахунках застаюцца заблакаванымі ахвяраванні, а менавіта: 1 368 616 рублёў (у эквіваленце гэта $545 265)", — напісала ў сацсетках заснавальніца дабрачыннага праекта Кацярына Сінюк.

Па яе словах, з арыштаванымі рахункамі "Имена" не могуць правесці юрыдычную ліквідацыю, як гэтага патрабуе рашэнне Мінгарвыканкама. Таксама яны не могуць звольніць супрацоўнікаў і вызваліць памяшканне, бо яно апячатанае пасля ператрусу і за яго трэба плаціць.

"Имена" з дапамогай адвакатаў рыхтуюцца аспрэчыць рашэнне Мінгарвыканкама пра ліквідацыю, бо лічаць яго неабгрунтаваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі