Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у сераду ў Беларусі

17/11/2026 - 14:35

Туман / pixabay.com

У сераду, 18 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні, уначы — слабы, удзень — умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+5 градусаў. Удзень чакаецца 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да  11 градусаў цяпла.

У чацвер, 19 лістапада, захаваецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў са знакам "плюс", удзень прагназуецца 4-10 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі