Ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску / Sputnik.by
Сілавікі затрымалі супрацоўніка Міністэрства фінансаў Беларусі — пакаяннае відэа з мужчынам з'явілася ў Telegram-канале сілавікоў. Затрыманы расказвае, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы", зневажаў сілавікоў, а таксама ў чатах "пагражаў супрацоўнікам міліцыі фізічнай расправай".
Вядома таксама, што ў мінулым мужчына працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Рэпрэсіі ў Беларусі не змяншаюць абароты. Па стане на раніцу 23 лістапада 1450 чалавек мелі статус палітвязня — гэта значыць сталі фігурантамі крымінальнай справы або былі асуджаныя за свае палітычныя погляды ці грамадзянскую пазіцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут