Сілавікі прыйшлі да журналістаў па ўсёй Беларусі

22/12/2020 - 15:25

Драгічынскі карэспандэнт сайта "Першы Рэгіён" Сяргей Гардзіевіч перастаў выходзіць на сувязь днём 22 снежня. А прыкладна ў 14:30 яго жонцы патэлефанавалі са Следчага камітэта. Следчы паведаміў, што Гардзіевіч затрыманы на 72 гадзіны.

Святлана Гардзіевіч таксама распавяла, што супрацоўнік Следчага каміэта патлумачыў, што затрыманне звязанае са справай аб абразе Аляксандра Лукашэнкі. Па ёй цяпер ідзе праверка.

Таксама міліцыянты сёння прыйшлі да віцебскіх журналістаў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава. У абодвух адбыўся ператрус, у Казакевіча сілавікі забралі ў яго ноўтбук і флэшку.

У Мінску 22 снежня праходзяць вобшукі ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Невядомыя сілавікі прыйшлі ў офіс установы, да яе праграмнай дырэктаркі Алы Шарко, да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" Сяргея Якупава. А супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК затрымалі заснавальніцу "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую і правялі ператрус у яе кварэты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі