Швейцарыя пашырыла спіс санкцый супраць афіцыйнага Мінска

20/12/2021 - 15:12

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

На сайце Дзяржаўнага сакратарыяту эканамічных пытанняў 20 снежня апублікавалі імены 17 фізічных і назвы 11 юрыдычных асобаў, якія маюць дачыненне да рэжыму. 

У гэты спіс увайшлі "Белавія", турфірмы "Цэнтркурорт" і "Оскартур", гатэлі "Планета" і "Мінск", прадпрыемствы "Гродна Азот", "Хімвалакно", "Беларуснафта", "Белшына", Асобная служба аператыўных мерапрыемстваў (АСАМ).

Як няцяжка заўважыць, гэтыя прадпрыемствы нядаўна трапілі ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі