Шуневіч заявіў, што нічога не ведае пра дроны, якія зніклі на Дзень Волі

19/04/2018 - 08:14

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, заявіў, што нічога не ведае пра дроны, якія зніклі ў Мінску на Дзень Волі. Ён не выключае, што іх не скралі, а адбыўся “тэхнічны збой” ці “памылка аператара”.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 сакавіка падчас святкавання стогоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі каля Опернага тэатру скралі некалькі дронаў, якія рабілі здымкі зверху і былі кіраваныя з зямлі па радыёсувязі. Гэта была не толькі тэхніка, якой карысталіся журналісты (напрыклад, партала tut.by, тэлеканала “Белсат”), але і прыватныя дроны. Хтосьці перахапіў над імі кантроль. Уласнікі звярталіся ў гэтай справе да праваахоўнікаў, але яны ніякай інфармацыі не мелі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі