Шуневіч патрабуе ад мінскага "Дынама" выйсці ў плэй-оф КХЛ

12/07/2017 - 16:48

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які ўзначальвае назіральную раду хакейнага клуба "Дынама-Мінск", сустрэўся з новым трэнерскім штабам каманды. Шуневіч адзначыў, што хацеў бы ўбачыць у гульні "зуброў" стабільнасць, і паставіў перад камандай "задачу мінімум": выйсці ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

"Гэтага ад нас чакаюць усе заўзятары, і мы абавязаныя іх не падвесці. Каманда павінна не проста даваць вынік, але паказваць такую ​​гульню, якая б падабалася людзям, прыцягвала б іх на арэну, як магніт", — сказаў Ігар Шуневіч.

Па словах міністра, у мінулым сезоне клуб выйшаў за межы свайго бюджэта. "Дынама" датэрмінова развітвалася з гульцамі і "падпісвала" новых хакеістаў, што пацягнула незапланаваныя выдаткі. "Даўгі часткова пагашаныя, часткова будуць пагашаны ў бліжэйшы час, — зазначыў Ігар Шуневіч. — Што тычыцца рэжыму эканоміі, дык нічога надзвычайнага ў ім няма. Сціплае фінансаванне не перашкодзіць нам дасягнуць турнірных мэтаў".

Фота: hcdinamo.by

На сустрэчы ў офісе "Дынама" прысутнічалі галоўны трэнер каманды Гордзі Дуайер, а таксама Сяргей Стась, Канстанцін Кальцоў і Генадзь Лянга. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі