Штрафу актывістам хопіць на 38 гадзінаў пікетавання “Поедем поедим” знутры

20/07/2018 - 16:41

20 ліпеня грамадскіх актывістаў аштрафавалі за пікетаванне рэстаранаў Леаніда Зайдэса агулам на 155 базавых велічыняў. Гэта 3797,5 рубля.

Актывісты аплачваць штрафы не збіраюцца. Але калі ўявіць, што з грашыма ўсё ж давядзецца развітацца?

Пікетоўцы ля рэстарана "Поедем поедим". Фота: радыё "Свабода".

Пікеты ля рэстарана "Поедем поедим" ва ўрочышчы Курапаты адбываюцца ад 1 чэрвеня. Актывісты дамагаюцца закрыцця ўстановы, якая ўзнікла ля ўрочышча, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі людзей. Па розных ацэнках, у Курапатах пахавана ад 7 тысяч да 250 тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі