Штраф за звальненне ўвялі ў Баранавічах

02/01/2019 - 12:45

У Баранавічах дырэктар гандлёвага дома "Лагуна" Віталь Стрэльчык забараніў звальняць работнікаў без "паважных прычынаў". Менеджарам, якія звольняць работніка, пагражае штраф, піша praca-by.info

Сваё распараджэнне дырэктар абгрунтаваў вялікай цякучасці кадраў і недахопам персаналу. Пры гэтым дырэктар не тлумачыць, што ён лічыць паважнай прычынай і не спасылаецца ні на адзін беларускі закон. 

Штрафы для менеджараў, якія звольняць работніка па згодзе бакоў да заканчэння кантракту, складаюць: 100 рублёў — для рэгіянальнага менеджэра, 50 рублёў — для загадчыка крамы ці склада. 

Юрыст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак кажа, што такія дзеянні не маюць нічога агульнага з працоўным заканадаўствам. "Любы работнік мае права дасягаць пагаднення са сваім наймальнікам пры звальненні ў любы момант, любы кіраўнік мае права скасаваць кантракт датэрмінова з любым працаўніком — на падставе Працоўнага кодэкса". На думку Стрыжака, любы суд загадае адмяніць гэтае распараджэнне як незаконнае.

praca-by.info

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі