Што піша палітвязень Андрэй Скурко ў сваіх першых лістах з-за кратаў

30/07/2021 - 06:36

Жонка палітвязня Андрэя Скурко Паўліна Скурко атрымала першыя два лісты з-за кратаў. Іх змест яна пераказала ў Facebook. "Піша, што на Акрэсціна зарос як Рабінзон (і ілюструе:) і вельмі радуецца прагулкам, магчымасці атрымліваць перадачы і галіцца!!", — адзначае яна.

Было вядома, што ў Скурко дыягнаставалі пнеўманію. Ён гэта пацвярджае. "Піша, што ўрачы ўсур'ёз за яго ўзяліся, — працягвае пераказ жонка. — Яму дыягнаставалі пнеўманію, але доктар сказаў, што ўсё будзе нармальна. Ставяць кропельніцы. Піша, што кашляе ўжо меней".

facebook.com/paulina.babina.1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі