Не лепшы сродак ушанавання памяці ветэранаў / ria.ru
Медыя і сацсеткі робяць сваю справу: для шмат каго адным з сімвалаў Дня перамогі стала так званая георгіеўская стужка.
Але яна не толькі больш сімвалізуе агрэсіўную знешнюю палітыку Расіі, дык яшчэ і не мае дачынення да вайны. Па сутнасці, "раскруткай" сімвала ўсе гады займалася расійская прапаганда — бо ім трэба было ствараць міф "рускага свету".
Што не так з георгіеўскай стужкай? Выключна гістарычныя факты — тлумачым.
Стужка з'явілася ў імператарскай Расіі ў ХVIII стагоддзі разам з Ордэнам святога Георгія. Але да самога ордэна чорна-аранжавыя (ці чорна-залатыя) колеры ніякага дачынення не мелі — гэта традыцыйныя сімвалы імператарскай Расіі. Са святым Георгіем прынята асацыяваць белы і чырвоны. Адмянілі і ордэн, і стужку ў 1917-м, пасля рэвалюцыі, як сімвал імперыялізму.
Таму выкарыстоўвалі чорна-аранжавую стужку прадстаўнікі Белага руху, а падчас Другой сусветнай вайны - у тым ліку тыя, хто супрацоўнічаў з немцамі. Сярод іх — Руская вызваленчая армія генерала Уласава і Саюз рускай моладзі. Для іх гэта быў сімвал рускага нацыяналізму, як і сцяг-трыкалор. Вось прыклад — Саюз рускай моладзі са сцягам колераў георгіеўскай стужкі ў акупаваным Бабруйску ў 1943-м.
Яшчэ падчас вайны савецкія ўлады некаторым падраздзяленням (пераважна ваенна-марскіх сілаў) пачалі вяртаць назву "гвардзейскія" ў знак пашаны, тады ў некаторых з'явіліся колеры георгіеўскай стужкі, яна ж была і на некаторых узнагародах. Але пры гэтым стужка не станавілася галоўным сімвалам перамогі ў вайне — выкарыстоўвалі яе не так часта і
таго сэнсу не надавалі. Галоўным сімвалам заставаўся чырвоны сцяг перамогі. Да ХХІ стагоддзя.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут