Ілюстрацыя: accrafm.com
Беларусь зноў заняла буйную суму на міжнародных фінансавых рынках. Пры дапамозе банкаў Citi і Raiffeisen Bank наша краіна размясціла два траншы еўрааблігацый ў агульным на $ 1,4 млрд. Транш ў аб'ёме $800 млн ― з пагашэннем ў лютым 2023 года; $600 млн ― у чэрвені 2027 года. Пра гэта піша агенцтва Reuters.
Даходнасць "кароткага" траншу па беларускіх еўрабондах ўстаноўленая на ўзроўні 7,125% гадавых, "доўгага" выпуску ― 7,625% гадавых. Пры гэтым сукупны попыт перавысіў прапанову больш чым у два разы. Інвестары былі гатовыя купіць $3,1 млрд беларускіх еўрабондаў.
Так называюцца любыя аблігацыі, выпушчаныя ў валюце і для таго, хто іх выпускае, і для таго, хто іх купляе. Яшчэ адна прынцыповая асаблівасць еўрабондаў ― яны размяшчаюцца толькі з дапамогай спецыяльнага міжнароднага інстытута, які называецца сіндыкатам андэррайтэраў. Першы выпуск еўрааблігацый адбыўся ў 1963 годзе: італьянская дзяржаўная кампанія па будаўніцтве дарог Autostrade эмітавала 60000 аблігацый з наміналам $250. Але сёння прыстаўка "еўра" у слове "еўрабонды" ― гэта даніна традыцыі, таму што еўрабонды выпускаюцца па ўсім свеце.
Адказвае незалежны аналітык Сяргей Чалы:
"Гэта пытанне кампрамісу паміж кароткатэрміновымі і доўгатэрміновымі мэтамі. У сітуацыі касавага разрыву, калі невядома, дзе браць грошы на вяртанне старых пазыкаў, — вядома, гэта поспех. Уявіце: вы павінны суседу, і ён патрабуе вярнуць грошы. Вы бегаеце па паверхах і раптам знаходзіце іншага суседа, які згодны вам пазычыць. Пакуль сусед №2 ні пра што не здагадваецца, усё цудоўна! Але насамрэч праблема проста перанесена на больш позні тэрмін. І сітуацыя нават пагоршылася, бо новыя пазыкі трэба вяртаць з працэнтамі. У нашым выпадку гэта 7,125% гадавых , і гэтая лічба містычным чынам супадае са стаўкай, па якой нядаўна размясціла свае бонды Аргенціна. Але ў іх гэта — увага! — стогадовыя бонды. Прытым, што Аргенціна і 20 гадоў не можа пражыць без дэфолту, а апошняе сур'ёзнае разбіральніцтва з крэдыторамі скончыла літаральна ў мінулым годзе. Інакш кажучы, у Аргентыны імідж серыйнага банкрута, і яна размяшчае аблігацыі пад 7,125% гадавых. І нам — краіне, якая выхваляецца, што заўсёды плаціць па рахунках, — таксама пазычаюць грошы пад 7,125%. Высновы можаце зрабіць самі".
Таму што даходнасць па іх вышэйшая, чым, да прыкладу, па банкаўскіх укладах. Напрыклад, максімальная стаўка па валютным ўкладзе, якую сайт InfoBank.by знайшоў у Літве ― 2,25% гадавых. І тое, пры ўмове, што грошы праляжаць 9 гадоў! У параўнанні з гэтымі ўмовамі 7,625% гадавых, якія Беларусь прапануе па сваіх дзесяцігадовым еўрабондах, гэта проста падарунак!
У 2017 годзе ўрад Беларусі павінен выплаціць па валютных даўгах (як знешніх, так і ўнутраных) каля $4 млрд. Каб сабраць гэтую суму, наша краіна вымушаная звяртацца да новых запазычанняў. Але МВФ, які мог бы "пазычыць" Беларусі $3 млрд пад 2,28% гадавых, не спяшаецца з рашэннем аб выдачы пазыкі. А сітуацыя з крэдытам Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця на $2 млрд, пагадненне аб якім было падпісанае ў сакавіку 2016 года, што называецца, нервовая. ЕФСР то пераводзіць грошы, то паведамляе, што мы не выконваем ўмовы для выдзялення наступнага траншу. Таму Беларусь згодная і на 7,625% гадавых ― абы атрымаць грошы тут і цяпер.
За пакупніком еўрабондаў замацаванае права атрымліваць працэнты за фіксаваныя прамежкі часу, як правіла ― раз на год або раз на паўгода. "Кароткі" выпуск беларускіх каштоўных папер зроблены на 5,5 года, "доўгі" ― на 10 гадоў.
7,125% ад $800 млн ― гэта $57 млн у год, 7,625% ад $600 млн ― гэта $45,75 млн. Разам, па грубых падліках, ― па $102,75 млн у год на працягу першых пяці гадоў, $79,875 млн у 2023 годзе ( + вяртанне "цела" доўгу ў $800 млн) і яшчэ па $57 млн на працягу наступных чатырох гадоў (+ вяртанне "цела" доўгу ў $600 млн).
Усяго працэнтамі ― $821 млн за 10 гадоў. Ну танна ж.
Так, двойчы. Але ў апошні раз гэта было ў студзені 2011 года. Тады наш урад размясціў аблігацыі на $800 млн пад 8,95%. Гэты выпуск бондаў быў разлічаны на сем гадоў і знаходзіцца ў абароце да гэтага часу. TUT.by піша, што ў ліпені 2015 года Мінфін пагасіў $1 млрд па "дэбютных" еўрабондах, размешчаных у 2010 годзе. Мы разлічыліся з гэтымі абавязкамі, у асноўным, за кошт паступленняў мытных пошлін і запазычанняў на расійскім рынку.