Гаманец, ілюстрацыйнае фота
Школы не маюць права распытваць навучэнцаў пра ўзровень даходу і стаж працы іх бацькоў. Пра гэта заявілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.
На мінулым тыдні стала вядома, што анкету з такімі пытаннямі раздалі вучням адной з магілёўскіх школ. Яна трапіла ў сацсеткі, і выпадак атрымаў розгалас у СМІ.
У цэнтры нагадалі, што для апрацоўкі персанальных даных аператар павінна мець падставу — норму права, дамову ці згоду чалавека. Калі гэтыя ўмовы не выкананыя, збор інфармацыі з'яўляецца незаконным. Беларусам параілі не саромецца задаваць пытанні ў падобных сітуацыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут