Школьнікі з Гомеля паведамілі пра бомбу ў жылым доме ў Мінску

15/05/2017 - 15:42

Школьнікі з Гомеля паведамілі пра бомбу ў жылым доме ў Мінску. Здарэнне адбылося раніцай 14 траўня. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, у міліцыю звярнулася мінчанка, якая жыве ў адным з дамоў па вуліцы Гарэцкага. Паводле яе слоў, ёй на мабільны тэлефон тэлефануюць невядомыя дзеці і паведамляюць, што дом… замініраваны. Было некалькі тэлефанаванняў з розных нумароў. У адным з выпадкаў невядомы ўжываў нецэнзурныя словы на адрас жанчыны.

Праваахоўнікі высветлілі, што тэлефанавалі і паведамлялі пра бомбу два дзесяцігадовыя школьнікі з Гомеля. 14 траўня яны з аднакласнікамі выехалі ў лагер і па дарозе вырашылі так няўдала “пажартаваць”, патэлефанавалі на выпадкова набраны нумар.

Паколькі хлопцам толькі па 10 гадоў, адказнасць за іх учынак ускладуць на бацькоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі