У Бабруйску 10-гадовы школьнік у адсутнасць дома бацькоў праводзіў "эксперыменты" са спіртам. Ён знайшоў бутэльку з гаручай вадкасцю і вырашыў паглядзець, як яна гарыць. У выніку, трэцякласнік атрымаў апёкі 9% цела.
Як інфармуе прэс-служба МНС, у бальніцу хлопчыка прывезлі бацькі. Яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.