Шчоткіна памяняе пасаду міністра працы на сенатара

19/08/2016 - 09:44

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна памяняе пасаду міністра працы на сенатара. Яна стала адным з васьмі кандыдатаў, вылучаных ад Мінска. Разам з ёй вылучаныя намесніца міністра юстыцыі Ала Бодак, дырэктар РНПЦ “Маці і дзіця” Канстанцін Вільчук, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, дзеючы старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда, надзвычайна і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо.

Паводле артыкула 1 закона “Аб статусе дэпутата”, член Савета Рэспублікі не можа быць адначасова членам урада, таму Шчоткіна павінна будзе скласці свае паўнамоцтвы. Тое ж самае тычыцца Алы Бодак, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што Марыяна Шчоткіна была кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі