Шасцігадовы хлопчык патануў у копанцы ў Мазырскім раёне

02/05/2018 - 11:29

У вадаёме на прысядзібным участку ў Мазырскім раёне патануў шасцігадовы хлопчык, перадае БЕЛТА са словаў спецыяліста Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах (ОСВОД) Уладзіміра Акуліна.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Ясенец удзень 1 траўня. Жыхарка Мазыра прыехала ў вёску са сваім малалетнім сынам. Жанчына са сваякамі займалася на гародзе, а сын падносіў ваду з копанкі на ўчастку. Потым дарослыя згубілі дзіця з поля зроку. Калі пачалі шукаць, то знайшлі хлопчыка ў вадзе. Дактары з "хуткай" не здолелі выратаваць дзіця. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі