Шалёныя кошты на арэнду кватэр у Астраўцы: "двушка" за $800 на месяц!

16/02/2020 - 10:32
Цэны на жыллё ў Астраўцы / Скрыншот Еўрарадыё

У Астраўцы — сціплым райцэнтры ў Гродзенскай вобласці Беларусі — зашкальваюць цэны на арэнднае жыллё. За двухпакаёвую кватэру хочуць $878 на месяц! І аб'яў з лічбамі такога парадку ў інтэрнэце нямала.

Пры гэтым "двушка" ў абласным цэнтры вам будзе каштаваць $250-$300 у месяц. У чым справа?

Недалёка ад Астраўца ўжо некалькі гадоў будуецца атамная электрастанцыя. Мясцовыя жыхары куюць жалеза, пакуль яго гарачае.

Скрыншоты / Сяргей Гудзілін
Цэны на жыллё ў Астраўцы / Скрыншот Еўрарадыё

Анамальна высокія цэны заўважыў фатограф Сяргей Гудзілін. "Неяк нават смешна ўсведамляць, што, у прынцыпе, можна здаць двушку ў Астраўцы і на розніцу паспрабаваць прыстойна жыць у Мінску", — напісаў ён.

"Гэта долары ці рэнтгены?" — жартуюць у каментарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі