“Шахцёр” прайграў мінскаму “Дынама” — інтрыга ў чэмпіянаце аднаўляецца

15/10/2017 - 08:57

Салігорскі “Шахцёр” у 25-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе саступіў мінскаму “Дынама” і цяпер апераджае канкурэнта ўсяго на адно ачко. Гульня прайшла 14 кастрычніка на хатнім полі гарнякоў і скончылася для іх з лікам 0:1. Адзін гол у гэтым матчы забіў паўабаронца дынамаўцаў Ураш Ніколіч.

Пасля 25 тураў “Шахцёр” займае 1-е месца з 56 ачкамі. За ім ідзе “Дынама”, у якога 55 ачкоў. Барысаўскі БАТЭ, пазбаўлены трох ачкоў, размясціўся на 3 месцы, але яму яшчэ гуляць матч 25 тура і ў выпадку сённяшняй перамогі над “Віцебскам” ён будзе толькі ў 2 ачках ад лідара. Такім чынам, сітуацыя з сёлетнім чэмпіёнам застаецца непрадказальнай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі