Дэталі для “Арэшніка”: як санкцыі “штурхаюць” Беларусь у Расію — эфір

31/07/2026 - 10:15

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Хоць Лукашэнка і прызнае сябе суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, але наўпроставы ўдзел працягвае адмаўляць. Тым не менш, BELPOL мае дакументы, якія даказваюць, што Беларуская чыгунка, Мінабароны, Белінтэртранс былі задзейнічаны ў перакідванні расійскіх войскаў да мяжы з Украінай, а сёння расійкія ракеты “Арэшнік” у значнай ступені складаюцца з беларускіх дэталяў.
 
Што даказваюць выкладзеныя BELPOL дакументы пра саўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў нападзе на Украіну, калі Лукашэнка і так прызнае сябе суагрэсарам? Ці рэальна пагражае беларускім прадпрыемствам 21-ы пакет санкцый, і што адбываецца з рэтранслятарамі ўздоўж украінскай мяжы? Як будзе змяняцца санкцыйная палітыка ЕС і ці ўплывае на яе пазіцыя прыхільнікаў перамоў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 14:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі