У Варшаве паляк напаў на беларуску / t.me/realwarszaw
У цэнтры Варшавы каля Rondo ONZ паляк напаў на дзяўчыну з Беларусі. Пра гэта паведамляе тг-канал "Рэальная Варшава".
Дзяўчына кажа, што размаўляла па тэлефоне, калі незнаёмы мужчына крыкнуў ёй: "Адыдзі, карова". Яна спачатку не зразумела, што звяртаюцца менавіта да яе. Калі ж беларуска саступіла дарогу і па-польску сказала, што не зразумела такі зварот, мужчына пачуў акцэнт і пачаў абражаць яе ды крычаць: "Spierdalaj do Ukrainy" (З...бвай ва Украіну).
Дзяўчына дастала тэлефон і адказала, што яна беларуска. Пасля гэтага мужчына назваў яе "рускай падсцілкай", падбег і стукнуў у твар. У гэты момант запіс абарваўся.
Пацярпелая выклікала паліцыю, спрабавала дагнаць нападніка і прасіла мінакоў дапамагчы затрымаць яго. Аднак ніхто з навакольных не дапамог ёй.
Беларуска падала заяву ў паліцыю і перадала відэазапіс, на якім добра відаць твар нападніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут