Сейм Латвіі не прызнае Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі

01/10/2020 - 15:09

Сейм Латвіі не прызнае Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі. Латвійскі парламент лічыць, што прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне не былі свабоднымі і сумленнымі. Апублікаваныя іх афіцыйныя вынікі, дзе ў Лукашэнкі больш за 80%, не прызнаюцца, паведамляе Delfi.

Раней Сейм Латвіі заклікаў улады Беларусі правесці паўторныя выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Аляксандра Лукашэнку не прызнаюць прэзідэнтам ЕС, ЗША, Украіна і іншыя краіны свету.

Беларусь і Латвія ў 2021 годзе сумесна мусілі правесці чэмпіянат свету па хакеі. У цяперашніх умовах гэта стала немагчымым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі