Серэна Уільямс пахваліла Шарапаву за мужнасць

09/03/2016 - 04:57

Першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс пракаментавала навіну пра тое, што расійская тэнісістка Марыя Шарапава папалася на ўжыванні допінгу. Заяву пра сваю станоўчую допінг-пробу на мельдоній Шарапава зрабіла 8 сакавіка на прэс-канферэнцыі.

“Я здзіўленая і шакаваная, як і ўсе астатнія, — цытуе Уільямс sports.ru. — Але ў той самы час яна наўпрост і шчыра пра ўсё заявіла. Яна сказала, што гатовая нанесці адказнасць, і гэта патрабуе мужнасці. Яна ва ўсім дэманструе мужнасць, і гэты момант не стаў выключэннем”

Між тым Марыя Шарапава можа страціць да 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў праз допінгавы скандал. Пасля заявы тэнісісткі аўтамабільны канцэрн PORSCHE, а таксама амерыканскі вытворца спартовай вопраткі Nike прыпынілі з ёй супрацоўніцтва. Таксама шведскі вытворца гадзіннікаў TAG Heuer вырашыў не працягваць з Шарапавай кантракт. Спартсменка згубіць і іншыя пагадненні.

Забаронены з 1 студзеня 2016 года мельдоній знайшлі таксама ў допінг-пробах шэрагу іншых расійскіх спартсменаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі