Серэна Уільямс болей не першая ракетка свету

09/09/2016 - 09:07

Першая ракетка свету Серэна Уільямс не змагла выйсці ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе і страціла лідарства ў рэйтынгу WTA. У паўфінальным паядынку яна саступіла чэшскай спартсменцы Караліне Плішкавай, якая займае 10-е месца ў рэйтынгу — 2:6, 6:7 (5:7). Такім чынам, славутая амерыканка пасля завяршэння US Open пакіне першае месца, на якім знаходзілася 186 тыдняў.

На вяршыню рэйтынгу ўпершыню ў сваёй кар’еры ўздымаецца другая фіналістка амерыканскага першынства Ангеліка Кербер, якая цяпер на другім месцы. У паўфінале яна перамагла датчанку Каралін Вазняцкі (74) — 6:4, 6:3.

Фінал жаночых спаборніцтваў адбудзецца 10 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі