"Сцяна Шчоткінай" зноў "заміраточыла надпісам"

22/06/2017 - 08:32

На славутай мінскай "сцяне Шчоткінай" з'явіўся новы надпіс. Невядомыя аўтары пакінулі тут фразу "Усё не тое, чым здаецца". 

Сцяна атрымала вядомасць, калі тут з'явіўся наклеены партрэт экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай. Калі яго абарвалі, вулічныя мастакі пакінулі надпіс "Вы ж самі ўсё разумееце". Пасля гэтага на сцяне з'яўляўся партрэт старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, а таксама разнастайныя надпісы на сацыяльную тэматыку. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі