Савет ЕС распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расіі

30/06/2024 - 15:03

Беларусь / pixabay.com

Таксама Еўрасаюз забараніў транспарціроўку грузаў на сваёй тэрыторыі на зарэгістраваных у Беларусі прычэпах і паўпрычэпах і ўвёў дадатковыя меры па экспартным кантролі ў адносінах Мінска. Яны тычацца адчувальных тавараў і тэхналогій, агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Акрамя таго, Савет ЕС забараніў прадастаўленне пэўных паслуг Беларусі, яе ўраду, дзяржаўным органам, карпарацыям ці агенцтвам, а таксама любой фізічнай ці юрыдычнай асобе, якая дзейнічае ад іх імя або па іх указанні. Сярод іх:

Бухгалтарскія паслугі, аўдытарскія паслугі, уключаючы абавязковы аўдыт, бухгалтарскія паслугі, падатковыя кансультацыі, паслугі па бізнес-кансалтынгу і кіраўніцкаму кансультаванню, а таксама паслугі па сувязях з грамадскасцю; архітэктурныя і інжынерныя паслугі, а таксама IT-кансультацыйныя паслугі і; рэкламе, даследаванню рынку і апытанні грамадскай думкі, а таксама паслугі па тэставанні прадукцыі і тэхнічнаму агляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі