Савет бяспекі Расіі абверг прабачэнні Патрушава перад Чарнагорыяй

11/11/2016 - 16:39

Савет бяспекі Расіі абверг звесткі брытанскай газеты Guardian, быццам сакратар СБ Мікалай Патрушаў падчас візіту ў Бялград папрасіў прабачэння за спробу расійскіх нацыяналістаў зрабіць пераварот у Чарнагорыі. Гэтыя звесткі выданне, быццам бы, атрымала ад крыніцаў, блізкіх да сербскага ўрада.

У паведамленні прэс-службы расійскага ведамства, якое цытуюць СМІ, гаворыцца, што падчас візіту ў Бялград Патрушаў не абмяркоўваў унутрыпалітычную сітуацыю ў балканскіх краінах ні на кансультацыях, ні на сустрэчах з прэм'ер-міністрам і прэзідэнтам.

У Міністэрстве замежных спраў Расіі публікацыю брытанскага выдання назвалі правакацыяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі