Саўмін: ад наркотыкаў паміраюць радзей, але прафілактыка прыносіць не той эфект

06/03/2019 - 11:24
government.by

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас лічыць, што прафілактыка наркаманіі ў беларускіх установах адукацыі "прыносіць не той эфект, на які мы разлічвалі". Формы і метады гэтай працы трэба перагледзець.

"Правільна расстаўленыя прыярытэты дазволілі стабілізаваць абстаноўку ў краіне, звязаную з незаконным абаротам наркотыкаў, скараціць колькасць нарказлачынстваў, асоб, уцягнутых у наркооборот і знізіць колькасць смерцяў ад перадазіроўкі", — адзначае Румас. Але, у той жа час, прэм'ер-міністр канстатуе: "Маладых людзей працягваюць уцягваць у наркаманію і незаконны абарот наркотыкаў".

На думку кіраўніка ўрада, у барацьбе з наркотыкамі патрэбная актыўная пазіцыя дзяржавы і неабыякавасць грамадства. Увагі таксама патрабуюць і пытанні лячэння і рэабілітацыі нарказалежных. У плане па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў на 2019-2020 гады акцэнт будзе зроблены не толькі на медыцынскай дапамозе нарказалежным, але і на іх сацыялізацыі. Мерапрыемствы плана рэалізуюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы, іншыя зацікаўленыя.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 06.03:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі