Санаторый "Беларусь" у Літве звальняе паўсотні працаўнікоў

03/06/2022 - 19:39

Санаторый "Беларусь" у Друскенінкай у Літве звальняе шостую частку працаўнікоў — 51 чалавека. Звальненне ўзгоднена з прафсаюзам, піша Delfi. У службе занятасці кажуць, што гэтыя людзі атрымалі "папярэджанні аб скасаванні працоўнай дамовы з ініцыятывы працадаўцы без віны работніка". Звальняюць найперш прыбіральшчыц, санітарак, настаўнікаў, выхавацеляў.

Санаторый "Беларусь" трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, скіраваныя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, напрыканцы 2020 года. Ён належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РБ, унесенаму ў санкцыйны спіс ЕС, таму яго рахункі былі заблакаваныя.

Большасць супрацоўнікаў санаторыя — гэта грамадзяне Літвы. Яны працяглы час не атрымлівалі заробкаў, паколькі рахункі былі заблакаваныя, таму пачалі праводзіць акцыі пратэсту. У ліпені 2021 года рахункі разблакавалі і санаторый "Беларусь" змог аднавіць працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі