Самыя папулярныя беларускія кліпы 2016 года. Топ-10

30/12/2016 - 12:52

Падводзячы музычныя вынікі года, нельга не згадаць кліпы беларускіх выканаўцаў, якія набралі мільёны праглядаў на youtube. А такіх хапае. Прадказальна, на першым месцы з амаль 6 мільёнамі праглядаў апынуўся гурт IOWA з Магілёва, які цяпер працуе ў Расіі. Кліп Макса Каржа "Слова пацана" мае 5,5 мільёнаў праглядаў і другое месца. Далей у пяцёрцы — зноў два кліпы IOWA і Макс Корж, якія маюць прыблізна па 1,5 мільёна праглядаў.

На шостым месцы апошні мільённік — кліп на песню "12 обезьян" гурта BRUTTO. У кліпа вельмі просты сюжэт: тры ўдзельнікі гурта сядзяць вакол вогнішча і спяваюць пад гітары. На сёмым месцы таксама BRUTTO з кліпам на песню "Середні віки" і паўмільёнам праглядаў. На восьмым месцы гурт Дразды з правакацыйным кліпам "Не танцую!" (18+), ён мае 417 тысяч праглядаў. На дзявятым месцы з амаль 98 тысячамі праглядаў — відэа гурта BRUTTO "Чайка". Выкладзены кліп зусім нядаўна і толькі набірае папулярнасць. Сюжэт яго падобны на кліп "12 обезьян", але яшчэ больш мінімалістычны — няма вогнішча і леса, толькі тры ўдзельнікі гурта сядзяць у пустым памяшканні і спяваюць пад гітары. На дзясятым месцы з 95 тысячамі — кліп адноўленага беларуска-расійскага праекта Мантана "Песни петь".

Ужо пасля публікацыі нам нагадалі, што мы прапусцілі два кліпа, якія таксама далі рады па праглядам: гэта Без Билета - "Аляска" і Макс Корж - "Стилево", якія маюць па 104 і 820 тысяч праглядаў.

IOWA - 140 5 936 457
Макс Корж - Слово пацана 5 535 894
IOWA - Три дня холода 1 553 597
IOWA - Мои стихи, твоя гитара 1 459 129
Макс Корж - Мой друг (official video) 1 449 757
BRUTTO - 12 обезьян [Official Music Video] 1 028 167
BRUTTO - Середні віки 580 545
ДРОЗДЫ - Не танцую! 418 359
BRUTTO - Чайка [Official Music Video] 98 463
Мантана - Песни Петь 95 020

Многія беларускія кліпы не маюць такой вялікай колькасці праглядаў, але не менш вартыя лічыцца найлепшымі кліпамі 2016 года. Таму Еўрарадыё склала яшчэ адзін спіс з васьмі кліпаў, якія лічыць аднымі з найлепшых беларускіх відэа 2016 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі