У Беларусь прыходзіць цыклон Daniella. З Заходняй Еўропы ён прынясе на два дні моцны і працяглы снегапад, узмацненне ветру, на поўдні — мокры снег з дажджом. Самая складаная сітуацыя з-за цыклона 12 студзеня чакаецца ад 6.00 да 12.00. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што сітуацыя пачне ўскладняцца ўжо ўначы. Такія ўмовы надвор'я захаваюцца на працягу аўторка.
Фота: Еўрарадыё