Еўрапейская народная партыя асудзіла рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх грамадзянскіх актывістаў. У твітар-акаўнце партыі з'явіўся зварот з хэштэгам #freeSeviarynets і заклікам забяспечыць беларусам права на мірныя сходы.
“Мы з вялікай заклапочанасцю сочым за жорсткімі рэпрэсіямі ды арыштамі мірных дэманстрантаў у Беларусі. Права на сходы павінна быць гарантавана, а дэмакратычныя актывісты павінны быць вызваленыя. Свабоду Севярынцу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.