Наступствы начной атакі на Кіеў / Reuters
Уначы Расія атакавала ўкраінскую сталіцу іранскімі ўдарнымі дронамі “Шахедами”. Дроны атакавалі горад з паўночнага і паўднёвага кірункаў — з боку Бранскай вобласці і Краснадарскага краю.
Паветраныя сілы Украіны заявілі, што па горадзе была запушчана рэкордная колькасць дронаў-камікадзэ. Ім атрымалася збіць 52 з 54 скіраваных на Кіеў “Шахедаў”.
У адным з раёнаў украінскай сталіцы ахвярай атакі дронаў стаў 41-гадовы мужчына. Яшчэ адзін чалавек шпіталяваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут