Амерыканскі музыка Чэстэр Бэнінгтан, саліст рок-гурта Linkin Park, учыніў самагубства ў ЗША. Гэта пацвердзіў сябра і калега музыкі, другі вакаліст LP Майк Шынода:
"У шоку, сэрца разбітае, але гэта праўда. Неўзабаве будзе афіцыйнае паведамленне", — напісаў Шынода.
Паводле звестак СМІ, Бэнінгтан павесіўся ў прыватным доме ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса.
Вядома, што музыка доўгі час змагаўся з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю.
Бэнінгтан быў двойчы жанаты, у яго засталіся шасцёра дзяцей. Музыку быў 41 год.