Сабаленка пачала з перамогі выступ на турніры ў кітайскім Чжухаі

30/10/2018 - 09:33

На Малым выніковым турніры ў кітайскім Чжухаі беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стартавала з перамогі. У першым матчы групавога этапу наша суайчынніца, як перадае tut.by, абыграла аўстралійку Эшлі Барці — 6:4, 6:4.

У чацвер першая ракетка Беларусі выйдзе супраць прадстаўніцы Францыі Каралін Гарсія. Пераможцы групавога этапу турніру працягнуць барацьбу ў паўфінале.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі